Фота

"Рэвізор" па-беларуску: у Купалаўскім прадставілі новае прачытанне Гогаля

Sputnik

Каманда Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы абяцае гледачам прадставіць нечаканую версію класічнага твора. Спецыяльна для пастаноўкі Марыя Пушкіна пераклала п'есу Гогаля на трасянку, а над сцэнаграфіяй папрацаваў літоўскі тэатральны мастак Марыус Яцкоўскіс, якога беларуская публіка ўжо ведае па чэхаўскай "Чайцы".

Пінігін пра прэм’еру "Рэвізора": класіка патрабуе новага перакладу

Мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін растлумачыў, што спектакль стаў курсавой працай яго вучня — рэжысёра Дзмітрыя Цішко. Выбар спыніўся на "Рэвізоры" не выпадкова — п'еса застаецца актуальнай ва ўсе часы.

"Класіка называецца так не таму, што гэта вырашылі настаўнікі мовы і літаратуры. Класіка — гэта рэчы, правераныя часам, і калі твор названы класічным, значыць, аўтар зачапіў рэчы, якія не змяняюцца", — адзначыў Мікалай Пінігін.

Па словах рэжысёра, у пастаноўцы занятая амаль уся мужчынская частка трупы. Жыхароў павятовага горада на беларускай сцэне прадставяць Віктар Манаеў, Міхаіл Зуй, Павел Харланчук-Южакоў, Сяргей Чуб, Зоя Белахвосцік, Кацярына Алейнікава, Дзіяна Камінская і іншыя зоркі тэатра.

1 / 16
У ролі Гараднічага - Віктар Манаеў.
2 / 16
Гледачам абяцаюць нечаканае бачанне класічнага твора.
3 / 16
У пастаноўцы занятая амаль уся мужчынская частка трупы.
4 / 16
Спектакль стаў курсавой працай рэжысёра Дзмітрыя Цішко.
5 / 16
Спецыяльна для пастаноўкі Марыя Пушкіна пераклала п'есу Гогаля на трасянку.
6 / 16
У ролі жонкі Гараднічага Ганны Андрэеўны - Зоя Белахвосцік, у ролі дачкі Гараднічага Марыі Антонаўны - Дзіяна Камінская.
7 / 16
Над сцэнаграфіяй папрацаваў літоўскі тэатральны мастак Марыус Яцоўкіс.
8 / 16
Каманда Купалаўскага абяцае гледачам прадставіць нечаканую версію класічнага твора.
9 / 16
Беларускі Хлестакоў, па словах рэжысёра, сёння "у трэндзе".
10 / 16
Былі на генеральнай рэпетыцыі і высокапастаўленыя госці - кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
11 / 16
Акцёры ў літаральным сэнсе слова "пражываюць" свае ролі на сцэне.
12 / 16
Беларускі Хлестакоў таксама заляцаецца да жанчын.
13 / 16
Ёсць у спектаклі адсылы і да іншых літаратурных твораў.
14 / 16
Па словах Мікалая Пінігіна, мастак ніколі не бывае задаволены вынікам.
15 / 16
Класіка у чытанні каманды Купалаўскага - гнуткая і непрадказальная.
16 / 16
Гледачы "Рэвізора" змогуць ад душы пасмяяцца і трохі пасмуткаваць.