МІНСК, 29 сту — Sputnik. Турыстычны патэнцыял Беларусі ўпершыню прэзентавалі на адной з буйнейшых сусветных турыстычных выставаў New York Times Travel Show-2018, якая прайшла 26-28 студзеня ў Нью-Ёрку, паведамляецца на афіцыйнай старонцы Нацыянальнага агенцтва па турызме ў "Фэйсбуку".
У гэтым годзе ў выставе прынялі ўдзел больш за 100 краін, а асноўны акцэнт быў зроблены на медыцынскім і сямейным турызме.
Гасцям нацыянальнага стэнда расказалі пра беларускую прыроду і культурную спадчыну, а таксама маштабныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прыме Беларусь у бліжэйшыя гады.
Беларусь патрапіла ў катэгорыю бяспечных краін для турыстаў з ЗША >>