МІНСК, 30 сту — Sputnik. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны прадстаўнік палка "Нармандыя-Нёман" француз Андрэ Пейроні. Адпаведны ўказ 29 студзеня падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Ордэнам Пашаны за значны асабісты ўклад у вызваленне Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны, справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і адзінства народаў Беларусі і Францыі ўзнагароджаны Андрэ Пейроні", — гаворыцца ў паведамленні.
Андрэ Пейроні — апошні прадстаўнік авіяцыйнага палка "Нармандыя-Нёман", які пражывае ў Францыі, авіямеханік самалёта, на якім лятаў Герой Савецкага Саюза Марсэль Лефеўр. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.