МІНСК, 30 сту — Sputnik. Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) у Рэспубліцы Беларусь вызначыў кандыдатуры спартсменаў, якія паедуць ад краіны на Гульні ў Пхенчхане.
Пра тое, што Беларусь атрымала пяць дадатковых квотаў для ўдзелу ў Гульнях-2018, стала вядома ў панядзелак, 29 студзеня. Беларуская каманда атрымала магчымасць дадатковага ўдзелу трох спартсменаў у канькабежным спорце і двух у лыжных гонках.
Як паведамілі ў НАК, для ўдзелу ў канькабежных спаборніцтвах ад Беларусі паедуць Віталь Міхайлаў (мас-старт), Таццяна Міхайлава (1000 метраў) і Ксенія Садоўская (500), у лыжнай гонцы, як паведамляе спартыўны СМІ, — Валянціна Камінская. Хто зойме другую вакансію, пакуль невядома.
Перадавая група беларускай дэлегацыі паспяхова прайшла акрэдытацыю ў Пхенчхане 29 студзеня і рыхтуецца сустрэць спартсменаў, якія вылецяць з Мінска 1 лютага. Як паведаміў кіраўнік беларускай дэлегацыі Аляксандр Барауля, суседзямі беларусаў у Алімпійскай вёсцы сталі зборныя Канады, Эстоніі і Латвіі. Беларуская дэлегацыя займае тры паверхі.
Усяго ад Беларусі ў Гульнях прыме удзел 31 спартсмен. Яны прадставяць шэсць відаў спорту: біятлон, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, фрыстайл і шорт-трэк.
Алімпійскія гульні ў Пхенчхане стартуюць 9 лютага.