МІНСК, 31 сту — Sputnik. Балетная трупа Вялікага тэатра Беларусі прадставілана арэне Siemens у Вільнюсе скандальны балет "Вітаўт", які ўбычылі больш за паўтары тысячы гледачоў, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.
На літоўскай сцэне старажытныя персанажы летапісаў — Вітаўт і Ягайла — змагаліся за ўладу і каханне прыгожай Ганны.
"Князь Вітаўт — гэта адзін з самых яркіх эпізодаў у гісторыі і Літвы і Беларусі. Мы імкнуліся стварыць харэаграфічную легенду на тэму пэўных гістарычных падзей. Аб тым, як у нас гэта атрымалася, расказвае рэакцыя гледачоў", — падкрэсліў мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра оперы і балета Юры Траян.
Спектакль, які раней літоўскі міністр культуры называла правакацыяй і дэманстрацыяй мяккай сілы, атрымаў выскоія адзнакі літоўскіх гледачоў. Пасля прэм'еры артыстам давялось пачуць словы аб майстэрстве і прафесіяналізме, прыгажосці і шкадаванні аб тым, што "пастаноўка так хутка скончылася".
Нацыянальны балет Вячаслава Кузняцова, у аснове якога — п'еса Аляксея Дударава, з'явіўся ў рэпертуары тэатра ў 2013-м — і адразу стаў своеасаблівай візітнай карткай беларускага балета, а таксама паспеў палюбіцца гледачам.
Вядучыя партыі ў спектаклі выканалі Антон Краўчанка (Вітаўт), Ірына Яромкіна (Ганна), Аляксандра Чыжык (Ядвіга), Ягор Азаркевіч (Ягайла), Дзмітрый Шэмет (Кейстут), Вольга Гайко (Бірута), Такатошы Мачыяма (Чорны чалавек), Канстанцін Геронік (Шут).