У першы дзень карнавалу адбылося шоў на вадзе ў раёне Канарэджа. Па венецыянскіх каналах падчас параду праплылі 120 традыцыйных лодак.
Дзясяткі тысяч турыстаў спрабавалі сёлета прайсці ў цэнтр, дзе адбылося адкрыццё карнавала. У месцы галоўных святаў пускаюць не ўсіх. Людзі выстройваюцца ў велізарныя чэргі на ўваход. Нават мясцовыя жыхары не могуць прайсці, калі няма пры сабе дакументаў.
Венецыя жыве ў прадчуванні карнавала ўвесь год. Тэма карнавала ў гэтым годзе — "Creatum: Civitas Ludens" — "Творчасць: Горад, які гуляе".
Галоўныя падзеі Венецыянскага карнавалу — "Шэсце Марый" і "Палёт Анёла" — адбудуцца ў гэтыя выхадныя. Карнавал у Венецыі будзе бушаваць да 13 лютага.