Мікалай Пінігін: з’яўленне Горвата – гэта цуд

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра некалікі разоў перачытваў гісторыі былога дворніка.
Sputnik

МІНСК, 31 сту — Sputnik. З'яўленне кнігі "Радзіва Прудок" Андруся Горвата з'яўляецца значнай падзеяй у беларускай літаратуры, падкрэсліў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін.

Відэафакт: купалаўцы знялі кароткаметражку па матывах "Радзіва Прудок"

"Тое, што з'явіўся Горват — гэта цуд. Па-першае, я не чытаў нічога лепшага такога фармату ў беларускай літаратуры. Па-другое, у гэтай гісторыі ёсць шлях. Па-тряцяе, гэта не маніфест ці заклік, а звычайная гісторыя", — падкрэсліў ён.

Па меркаванні Мікалая Пінігіна, "Радзіва Прудок" — гэта лепшае, што за апошні час з'явілася ў беларускай літаратуры.

"Тым больш, што ён яшчэ і працаваў дворнікам у Купалаўскім. Я прачытаў два разы і не мог адарвацца", — дадаў Пінігін.

Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"? >>

У хуткім часе Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы плануе паставіць на сваёй сцэне спектакль па матывах "Радзіва Прудок" — гісторыі, поўнай добрага гумару ды трапных назіранняў мастацкага вока.