Аранжавы ўзровень небяспекі, абвешчаны Рэспубліканскім гідраметэацэнтрам на 30 і 31 студзеня, апраўдаў сябе. Па апошніх аператыўных дадзеных, хуткасць ветру месцамі па краіне дасягала 21 м/с. На шчасце, катастрафічных наступстваў стыхіі зафіксавана не было.
"Па дадзеных энергетыкаў, перыядычна парушалася электразабеспячэнне больш чым у 200 населеных пунктах. Аднак усе адключэнні аператыўна ўхіляліся аварыйнымі брыгадамі. Па стане на раніцу 31 студзеня ўсяго адзін населены пункт заставалася падключыць", — распавёў Навіцкі.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 30 і 31 студзеня >>
Па прагнозах сіноптыкаў, да абеду 31 студзеня вецер будзе сціхаць. Тым не менш, МНС звяртае асаблівую ўвагу на старыя будынкі і раіць грамадзянам ва ўмовах моцнага ветру і непагадзі старацца не знаходзіцца побач з імі, а таксама побач з лініямі электраперадач. У любой няштатнай сітуацыі тэлефануйце 101 альбо 112.
Каментар афіцыйнага прадстаўніка МНС Віталя Навіцкага слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.