МІНСК, 31 сту — Sputnik. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі рыхтуе да выпуску паштоўку з арыгінальнай маркай да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка і літаратураведа Максіма Гарэцкага, паведамілі Sputnik у прэс-службе РУП "Белпошта".
Праект падрыхтаваны сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Аўтарам паштоўкі і спецыяльнага штэмпеля з'яўляецца Віктар Чайчук, дызайн распрацавала Яўгенія Бядонік.
На паштоўцы — выява Максіма Гарэцкага, а таксама дома, дзе нарадзіўся пісьменнік (в. Малая Багацькаўка, Магілёўская вобласці), памятнага знака і яго кнігі з васільком на старонцы. У адвапеднасці з наміналам "В", паштоўка можа дасылацца ў межах Беларусі.