Беларускія спартсмены адправіліся ў Пхенчхан на Алімпіяду-2018

Біятланісты ўжо прыляцелі ў сталіцу Гульняў і гатовыя прыступіць да трэніровак.
Sputnik

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Група беларускіх спартсменаў адправілася ў Пхенчхан, дзе 9 лютага стартуюць зімовыя Алімпійскія гульні, паведамляе Sputnik.

"1 лютага 2018 года беларуская спартыўная дэлегацыя адпраўляецца ў паўднёвакарэйскі Пхенчхан на XXIII зімовыя Алімпійскія гульні", — распавялі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

У сталіцу Гульняў-2018 адправіліся прадстаўнікі каманд па лыжных гонках, канькабежным спорце, шорт-трэку, гарналыжным спорце, адміністрацыйную і медыцынскую групы — 15 атлетаў і пяць трэнераў:

Гарналыжны спорт

Спартсмены:

    1. Данілачкін Юрый

      Канькабежны спорт

      Спартсмены:

        1. Зуева Марына

        2. Галавацюк Ігнат

        3. Міхайлаў Віталь

        4. Міхайлава Таццяна

        5. Садоўская Ксенія

        Трэнерскі састаў:

        1. Мінін Сяргей Леанідавіч

        Лыжныя гонкі

        Спартсмены:

          1. Далідовіч Сяргей

            Шорт-трэк

            Спартсмены:

              1. Сяргееў Максім

                Трэнерскі састаў:

                1. Сяргеева Людміла Андрэеўна

                Біятлон

                Трэнерскі састаў:

                1. Латышаў Дзяніс Сяргеевіч

                2. Усцінаў Аляксандр Вітальевіч

                3. Шаўчэнка Дзмітрый Анатольевіч

                Лыжныя гонкі

                Спартсмены:

                1. Ціханава Юлія

                2. Сераносава Паліна

                3. Кірылава Анастасія

                4. Воранаў Аляксандр

                5. Астапенка Юрый

                6. Сямёнаў Міхаіл

                7. Камінская Валянціна

                Трэнерскі састаў:

                1. Лістапад Іван Віктаравіч

                2. Камоцкі Віктар Яўгенавіч

                3. Лазуткін Аляксандр Аляксандравіч

                1 лютага ў Алімпійскую вёску ў Пхенчхане, цырымонія адкрыцця якой адбылася ў чацвер, прыбылі першыя беларускія атлеты — нацыянальная каманда па біятлоне. "Дзесяць спартсменаў і шэсць трэнераў ужо прыляцелі ў Паўднёвую Карэю. Настрой у атлетаў добры, і яны гатовыя да трэніровак", — адзначыў намеснік шэфа беларускай місіі на Гульнях Васіль Юрчык.

                Нагадаем, цырымонія ўзняцця беларускага сцяга ў Алімпійскай вёсцы адбудзецца 7 лютага.