Галалёд не перашкода: беларусаў заклікаюць паехаць на працу на ровары

Ці то ў дождж, ці то ў снег - зімовай раніцай сусветная акцыя падганяе выкаціць двухколавага сябра і адправіцца на ім на працу.
Sputnik

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Сапраўднаму спартсмену або проста аматару веласіпедных шпацыраў няважна, якое надвор'е і нават пара года: сусветная зімовая акцыя "На працу на ровары", якая адбудзецца 9 лютага, заклікае апрануцца цяплей і адправіцца на працу на двухколавым транспарце.

Для таго каб прыняць удзел у акцыі, варта зарэгістравацца на сайце. Між іншым, Мінск, па словах арганізатараў мерапрыемства ў Беларусі, уваходзіць у дваццатку гарадоў свету сярод удзельнікаў, якія заявілі пра сваё жаданне ўдзельнічаць, а Беларусь у цэлым знаходзіцца на дзевятым месцы.

Не прапусціце шанец далучыцца да здаровага ладу жыцця, толькі будзьце вельмі ўважлівыя і акуратныя: на вуліцы слізка. Сіноптыкі абяцаюць на раніцу 9 лютага мароз да —8°С, але з-за высокай вільготнасці паветра можа здацца, што нават халадней.