Суперпоўня, поўнае месяцовае зацменне і "блакітны Месяц" — гэтыя тры астранамічныя з'явы адбываліся ў адзін момант. У мінулы раз такое спалучэнне назіралася ў 1982 годзе, а паўторыцца толькі ў 2037-м.
Спачатку Месяц быў звыклага колеру светлага срэбра. Затым пачалося поўнае месяцовае зацьменне суперпоўні (бо спадарожнік максімальна наблізіўся да Зямлі), і сонечныя прамяні, якія праходзяць па датычнай да зямной паверхні, афарбавалі месяцовы дыск у барвовы колер.
Дарэчы, "блакітным" Месяц называюць не за колер, а за частату поўні. Справа ў тым, што па па-англійску "Once in a Blue Moon" азначае "пасля дожджыка ў чацвер" — гэта значыць, вельмі рэдка. Тады, калі ў месяц здараецца дзве поўні замест адной.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры рэдкай месяцовай з'явы з усяго свету.