Фота

Адзенне будучыні ад Беллегпрам: ільняны дэнім і бляск "Камволя"

Sputnik

У чацвер у Нацыянальнай школе прыгажосці прайшоў паказ-прэзентацыя калекцый адзення "Погляд у будучыню. Новыя магчымасці лёгкай прамысловасці Беларусі".

Свой погляд на моду і дызайн у калекцыях прадставілі вядучыя беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці: "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", "Аршанскі ільнокамбінат", "Цэнтр моды", "БелКрэда", "Калінка", "Элод", "Камінтэрн", "Жлобінская швейная фабрыка". Таксама былі прадэманстраваныя калекцыі адзення французскага дызайнера з беларускімі каранямі Юрыя Ката і дызайнера-кансультанта канцэрна "Беллегпрам" Людмілы Лабковай.

Беларускі брэнд адзення памыліўся з выявай Барбары Радзівіл

Работы беларускіх дызайнераў аднымі з першых убачылі кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык, кіраўнікі тэкстыльных і швейных прадпрыемстваў Беларусі, дызайнеры.

Па словах Яфімчыка, асноўная задача мерапрыемства — не прэзентацыя модных тэндэнцый, а працоўны паказ.

"Тут мы планавалі ў першую чаргу сабраць усіх асноўных прадстаўнікоў рынку і абмеркаваць праблемныя пытанні і перспектывы працы. У нас таксама адбылося закрытае абмеркаванне праблемных момантаў у вузкім коле", — растлумачыў ён.

Старшыня канцэрна адзначыў, што "беларуская лёгкая прамысловасць зрабіла значны крок наперад".

"У прыватнасці калекцыя Людмілы Лабковай толькі што вярнулася з Мілана. Гэта сведчыць аб тым, што беларускія ідэі цікавыя ў Італіі. Перспектывы ў нашай прадукцыі вельмі добрыя. Якасць тканіны высокая. Нашы прадпрыемствы ўмеюць з ёй працаваць. Дэталі некаторых з прадстаўленых узораў неўзабаве будуць выкарыстоўвацца ў прамысловых калекцыях. У дадзеным паказе былі напрацоўкі, якія абсалютна новыя і ніколі раней не выпускаліся. Па кошце мы таксама канкурэнтаздольныя", — рэзюмаваў Яфімчык.

Праект па стварэнні ільняных джынсаў атрымаў свой старт яшчэ ў мінулым годзе, а ўжо ў 2018-м джынсы з'явяцца на паліцах сталічных і рэгіянальных магазінаў.

"У 2017 годзе мы рэалізавалі частку праграмы, працуючы з беларуска-турэцкім прадпрыемствам, якое знаходзіцца ў Кобрыне. Гэтая кампанія выпускала досыць вялікую калекцыю ільнянога адзення, уключаючы джынсы. Мы ажыццяўлялі продаж як праз іх гандлёвую сетку, так і праз уласную", — распавёў Sputnik начальнік упраўлення распрацоўкі асартыменту і рэкламы прадукцыі Аршанскага ільнокамбіната Ігар Ешчанка.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе ільнокамбінат плануе не толькі пашырыць вытворчасць джынсавай тканіны з лёну, але і павялічыць вытворчасць вырабаў з яе па давальніцкай схеме.

1 / 25
У Нацыянальнай школе прыгажосці прайшоў паказ-прэзентацыя калекцый адзення "Погляд у будучыню. Новыя магчымасці лёгкай прамысловасці Беларусі".
2 / 25
Новую вопратку з ільну адной з першых ацаніла кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.
3 / 25
Ільняную калекцыю прадставіла дызайнер ААТ "Цэнтр моды" Іна Ганчар "Палын-трава".
4 / 25
Для калекцыі "Палын-трава" выкарыстоўваліся тканіны Аршанскага ільнокамбіната.
5 / 25
Ільняныя джынсы беларускай вытворчасці ўжо ў гэтым годзе з'явяцца на паліцах сталічных і рэгіянальных магазінаў.
6 / 25
Паказ калекцыі "Таямніцы сноў" ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", гандлёвая марка "Блакiт"
7 / 25
Калекцыя адзення ад Аршанскага ільнокамбіната.
8 / 25
Orsha Fashion добра ведаюць у Беларусі і з задавальненнем носяць.
9 / 25
Пазнаць вопратку ад Аршанскага ільнокамбіната можна і па каляровай гаме.
10 / 25
Традыцыйным для Аршанскага ільнокамбіната з'яўляецца выкарыстанне вышыўкі.
11 / 25
Наталля Качанава і Мікалай Яфімчык ацанілі дзіцячую калекцыю "Беллегпрама".
12 / 25
Дзіцячая калекцыя з тканін мадэрнізаванага ААТ "Камволь".
13 / 25
Кіраўнікі найбуйнейшых швейных прадпрыемстваў у захапленні ад камвольных тканін.
14 / 25
Па папярэдніх падліках, ніжняя планка кошту для мужчынскага касцюма з тканін "Камволь" будзе 150 рублёў, сярэдняя - 230-250 рублёў, сярэдні плюс - каля 300 рублёў.
15 / 25
Дызайнеры пастараліся выкарыстаць сусветныя модныя трэнды - 2018, сярод якіх і жаночы двухбортны касцюм у палоску са штанамі.
16 / 25
Французскі дызайнер беларускага паходжання Юрый Кот прадставіў жаночую калекцыю адзення з тканін ААТ "Камволь".
17 / 25
Клетка, бляск, яркія адценні - сярод трэндаў 2018.
18 / 25
Юрый Кот жыве і працуе ў французскай Тулузе, яго гандлёвая марка Youri KOT добра вядомая на французскім fashion-рынку.
19 / 25
Гэты вобраз нагадаў пра тое, што модныя дамы свету актыўна выкарыстоўвалі насычанае ультрафіялетавае адценне ў калекцыях бягучага асенне-зімовага сезону.
20 / 25
Чырвоны колер вельмі актуальны ў сезоне восень-зіма 2017-2018.
21 / 25
Скарочаныя штаны са стрэлкамі - амаль як на сусветных подыумах сезона вясна-лета - 2018.
22 / 25
Жаноцкі дзелавы касцюм ад Youri KOT.
23 / 25
Жаночая калекцыя адзення з тканін ААТ "Камволь" ад беларускага дызайнера Людмілы Лабковай
24 / 25
Калекцыя Людмілы Лабковай толькі што вярнулася з Мілана.
25 / 25
Усе адценні шэрага ад "Камволя". Аднак усё хараство ў дэталях - банты, гузікі, кароткія рукавы і расклёшаная спадніца з поясам. Модніцам павінна спадабацца.