МІНСК, 2лют — Sputnik. З-за моцнага ветру ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі на 4-5 лютага, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі не абяцаюць зімовага надвор'я напачатку лютага>>
У нядзелю, 4 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, мяцеліца. Па паўднёвым усходзе краіны сіноптыкі прагназуюць працяглыя моцныя ападкі, у асноўным мокры снег.
Уначы ў панядзелак, 5 лютага, па ўсходняй частцы краіны захаваецца моцны паўночны вецер парывамі да 15-20 м/с.