МІНСК, 2 лют — Sputnik. Супрацоўнікі МНС выехалі на выклік мінчан, якія паскардзіліся на тое, што лапа іх ката захрасла ў батарэі.
"На месца выкліку выбылі ратавальнікі. У выніку было ўстаноўлена, што задняя лапа ката захрасла ў радыятары атаплення", — распавялі ў МНС.
Ратавальнікі пры дапамозе падручных сродкаў дапамаглі жывёле вызваліцца з пасткі. Кот не пацярпеў.
У пачатку студзеня ратавальнікі ўжо дапамаглі вызваліць лапу з батарэі яшчэ аднаму кату. Яны нагадалі, што падобныя пытанні не ўваходзяць у кампетэнцыю МНС і кожны выпадак разглядаецца індывідуальна. У беларусаў нярэдка атрымоўваецца ўгаварыць ратавальнікаў дапамагчы хатняй жывёле.
"Зыходзячы з меркаванняў гуманізму і пры наяўнасці магчымасці, калі ў гэты момант дапамога людзям не патрабуецца, ратавальнікі адгукаюцца на такія выпадкі", — тлумачылі раней у ведамстве.