МІНСК, 5 лют — Sputnik. Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта адмовіла 15 расіянам, апраўданым Спартыўным арбітражным судом, у запрашэнні на Алімпіяду ў Пхенчхане.
Спартыўны арбітражны суд (CAS) цалкам задаволіў апеляцыі 28 расійскіх спартсменаў на рашэнне МАК аб іх пажыццёвым адхіленні ад Алімпіяд і ануляванні вынікаў на Гульнях у Сочы. З гэтых спартсменаў знятыя санкцыі, іх вынікі, паказаныя на Алімпіядзе-2014, адноўленыя.
Алімпійскі камітэт Расіі папрасіў МАК накіраваць індывідуальныя запрашэнні на Алімпійскія гульні — 2018 15 прадстаўнікам Расіі — 13 спартсменам і 2 трэнерам. Камісія МАК з гэтым не пагадзілася і апублікавала на сайце ведамства афіцыйную адмову ў запрашэннях.
Напярэдадні Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў, што "чыстыя" расійскія спартсмены будуць дапушчаныя да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях, але толькі пад алімпійскім сцягам і ў статусе "спартсмены-алімпійцы з Расіі".