МІНСК, 6 лют — Sputnik. Вячэрніх рэйсаў авіякампаніі "Аэрафлот — расійскія авіялініі" з Масквы ў Мінск і назад сёння не будзе, інфармацыя пра гэта размешчана на анлайн-табло аэрапорта Шарамеццева.
Авіякампанія адмяніла рэйс SU1832, які павінен вылецець у 19:05 з Шарамеццева ў Мінск, і рэйс SU1833, запланаваны на 21:30 назад у Маскву. Акрамя таго, сёння будзе затрыманы вылет рэйса SU1840 з Масквы ў Мінск: самалёт падымецца ў неба не ў 12:20, а ў 13:10.
"Аэрафлот" сёння адмяніў усяго 60 рэйсаў па розных напрамках. Паводле інфармацыі авіяперавозчыка, прычынай адмен паслужылі наступствы неспрыяльных умоў надвор'я: за некалькі дзён у Маскве выпала рэкордная колькасць снегу за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
Пасажыраў аб адмене рэйсаў папярэджваюць супрацоўнікі колл-цэнтра авіякампаніі. "Людзі, якія прыбылі ў аэрапорт, будуць перааформленыя на наступныя рэйсы і забяспечаныя ўсім неабходным у адпаведнасці з федэральнымі авіяцыйнымі правіламі і паводле стандартаў "Аэрафлота", — запэўніў авіяперавозчык.