Лекцыю па сучаснай беларускай мове можна паслухаць у Музеі І з’езду РСДРП

Лекцыя з'яўляецца вынікам двухгадовай працы над праектам Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў.
Sputnik

МІНСК, 6 лют – Sputnik. Лекцыю па сучаснай беларускай мове прачытаюць у Доме-музеі І з’езду РСДРП 8 лютага.

На лекцыі будуць закранутыя пытанні адаптацыі размоўных словаў з замежных моў, адрозненні моладзевага слэнгу ад жаргону. Наведвальнікі даведаюцца, што такое інвектыўная і абсцэнная лексіка і якія дакументы абмяжоўваюць яе публічнае ўжыванне.

Акрамя таго, на лекцыі можна будзе пашырыць свой слоўнік размоўных беларускіх слоў, якія ўжываюцца для апісання побытавых з’яў, пачуццяў, наймення аб'ектаў і працэсаў з розных грамадскіх сфер.

Лекцыя з'яўляецца вынікам двухгадовай працы над праектам Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў.

Дакладчыкі: Ганчарэнка Кацярына Дзмітрыеўна (старшы навуковы супрацоўнік нстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дактарант) і Марозава Анастасія Андрэеўна (малодшы навуковы супрацоўнік інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі).

Дзе: Дом-музей І з’езду РСДРП.

Калі: 8 лютага, 18:30

Прыйсці на лекцыю можна толькі па папярэднім запісу па тэлефоне +375 (17) 290-68-47 (Андрэй) альбо даслаўшы заяўку на адрас электроннай пошты domusmuseum@gmail.com.

Уваходны квіток у музей каштуе 2 рублі.