У Гродне распрацавалі "Пашпарт турыста"

Турыстычны дакумент падобны на друкаваны буклет, у якім можна знайсці шмат карыснай інфармацыі.
Sputnik

МІНСК, 6 лют — Sputnik. "Пашпарт турыста" на рускай, польскай і англійскай мовах распрацавалі ў Гродзенскай вобласці, паведамілі Sputnik у Гродзенскім аблвыканкаме.

Пашпарт падобны на друкаваны буклет. Стваральнікі ўпэўненыя, што ён будзе карысным для турыстаў: у гэтых міні-кніжках можна знайсці ўсю патрэбную інфармацыю — дадзеныя аб гасцініцах і хостэлах, аграсядзібах і іншых месцах, дзе можна размясціцца падчас падарожжа.

Акрамя таго, пашпарт будзе ўтрымліваць звесткі пра месцы адпачынку для дзяцей і дарослых, а таксама лепшыя тавары ад беларускіх вытворцаў.

У аблвыканкаме спадзяюцца, што пасля выканання свайго інфармацыйнага прызначэння "Пашпарт турыста" будуць захоўваць у якасці сувеніра.