МІНСК, 7 лют — Sputnik. Горад Гродна стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы абласны цэнтр" ў 2017 годзе па выніках рэспубліканскага конкурса "Горад культуры".
Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску ў мінулы аўторак: дыплом урачыста ўручылі старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою.
"Прызнанне Гродна лепшым абласным цэнтрам у сферы культуры — гэта заслуга, перш за ўсё, яго жыхароў, і трэба прыкладаць сумесныя намаганні па далейшым захаванні яго гісторыка-культурнай спадчыны з тым, каб зберагчы тое, што дасталася нам ад продкаў", — распавёў кіраўнік гарадской адміністрацыі карэспандэнтам газеты "Вячэрні Гродна".
Крытэрамі для выяўлення горада-лідара сталі колькасць культурных мерапрыемстваў у горадзе і гледачоў, якія імі цікавяцца, работа па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і эфектыўнасць выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама ўзровень арганізацыі гарадскіх святаў, добраўпарадкавання і эстэтычнай культуры.
Акрамя дыплома ад арганізатараў конкурса ў Міністэрстве культуры Гродна атрымаў таксама грашовую прэмію.
У рамках конкурса былі таксама адзначаныя Бабруйск ("Лепшы горад абласнога падпарадкавання"), Светлагорск ("Лепшы горад раённага падпарадкавання"), пасёлак Сапоцкін ("Лепшы пасёлак гарадскога тыпу") і Адэльск ("Лепшы аграгарадок") у Гродзенскай вобласці.