МІНСК, 7 лют — Sputnik. Мінскі планетарый напярэдадні Дня ўсіх закаханых рыхтуе рамантычную навуковую лекцыю "Каханне як касмічная з'ява", паведамілі Sputnik ва ўстанове.
18 студзеня 2018, 15:57
Таленавіты астраном Віктар Малышчыц распавядзе аб самых цікавых праявах кахання на прасторах Сусвету. Гасцям сустрэчы абяцаюць не толькі вялікую колькасць цікавых фактаў пра космас і некаторыя целы Сонечнай сістэмы, але і знаёмства з нюансамі зорак, дынамікай галактык.
Напрыканцы рамантычнага вечара ўдзельнікаў чакае расказ пра закаханыя сузор'і, якія ўпрыгожваюць начны небасхіл.
Дзе: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (Парк імя Горкага).
Калі: 10 лютага, 20:00