#мненезабароніш: Shuma здымае кліп на песню "Хмаркі"

З песняй "Хмаркі" гурт выступіць у фінале нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс "Еўрабачанне-2018".
Sputnik

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Беларускі гурт Shuma здымае кліп на песню "Хмаркі", з якой плануе паехаць на "Еўрабачанне-2018". Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па сбору сродкаў на здымкі, паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта ў "Фэйсбуку".

Якую песню спявала Shuma на адборы на Еўрабачанне

Па словах удзельнікаў гурта #мненезабароніш гэта не проста словы, якімі завяршаецца песня "Хмаркі", але і пасланне да тых, хто жадае свабодна праявіць себя, незалежна ад жыццёвых абставінаў.

Падтрымаць кампанію можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна набыць адзін з лотаў, грошы ад продажу якога і будуць накіраваныя на здымкі кліпа. У спісе лотаў не толькі эксклюзіўнае адзенне ад Anatol Tracewski,  урок спеваў ад Русі, але і магчымасць стаць удзельнікам здамкаў кліпа ці з'явіцца на вокладцы новага альбома.

З песняй "Хмаркі" гурт Shuma выступіць у фінале нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс "Еўрабачанне-2018", які адбудзецца 16 лютага. Разам з Shuma за перамогу будуць замагацца яшчэ 10 канкурсантаў сярод якіх украінскі спявак Alekseev, Napoli, Анастасія Малашкевіч і Гюнэш.