Памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук

Час і месца пахавання папулярнага беларускага акцёра стане вядома пазней.
Sputnik

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Акцёр тэатра і кіно Генадзь Гарбук памёр у сераду на 84-м годзе жыцця, пра гэта паведаміў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

"7 лютага пайшоў з жыцця наш выбітны калега, народны артыст Беларусі Генадзь Міхайлавіч Гарбук", — гаворыцца ў паведамленні тэатра.

Пра дату развітання з акцёрам і месцы пахавання тэатр абяцае паведаміць у бліжэйшы час.

Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ва Ушацкім раёне. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працаваў у тэатры імя Янкі Купалы, на сцэне якога сыграў каля 50 роляў у розных спектаклях.

Таксама Гарбук сыграў больш чым у 40 фільмах, сярод самых вядомых — "Людзі на балоце", "Знак бяды", "На безыменнай вышыні", "Дзяржаўная граніца", "Белыя росы" і іншых.

У 1980 годзе Гарбук быў удастоены звання Народнага артыста БССР, за ролю бацькі Ганны ў фільме "Людзі на балоце" акцёр атрымаў Дзяржпрэмію СССР. Таксама Гарбук быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаўрэатам спецпрэміі прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" і тэатральнай прэміі "Крыштальная Паўлінка".