МІНСК, 7 лют — Sputnik. У пустыні Сахара снег выпаў ужо ў другі раз з пачатку 2018 года, пра гэта паведаміла газета Daily Mail.
У ноч з 6 на 7 лютага снегапад здарыўся ў раёне алжырскага горада Айн-Сефра. Мясцовыя жыхары вельмі здзіўлены такой частай анамаліяй: з 2016 года снег у гэтым раёне выпадаў усяго чатыры разы, а да гэтага на працягу 37 гадоў прыроднай з'явы ў Сахары не было. У апошні раз анамальныя ападкі выпадалі ў 1979 годзе.
Снег выпаў ужо ў другі раз з пачатку 2018 года. Упершыню снежнае покрыва на выдмах было зафіксавана 7 студзеня. Тады на пустыню выпала каля 40 сантыметраў снегу.
Горад Айн-Сефра знаходзіцца на вышыні 1000 метраў над узроўнем мора, і яго атачаюць Атласкія горы. Нягледзячы на гэта, снегапады там здараюцца вельмі рэдка, а тэмпература паветра ў зімовы перыяд складае ад 6 да 12°С.
Карыстальнікі сацсетак захавалі ўнікальную прыродную з'яву на фота і размясцілі іх у інтэрнэце