Цырымонія развітання з Гарбуком пройдзе ў Купалаўскім тэатры 9 лютага

Пахаваны артыст будзе на "Алеі зорак" на Усходніх могілках у беларускай сталіцы.
Sputnik

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Цырымонія развітання з народным артыстам БССР Генадзем Гарбуком пройдзе 9 лютага на сцэне Купалаўскага тэатра, дзе некалькі дзесяцігоддзяў працаваў артыст, паведамілі ў навінавым выпуску тэлеканала АНТ.

Генадзь Гарбук ва ўспамінах мастацкага кіраўніка "купалаўцаў" Мікалая Пінігіна

Адзін з самых любімых публікай беларускіх артыстаў, які сыграў ролі ў шэрагу культавых фільмаў і спектакляў, Гарбук памёр 7 лютага на 84-м годзе жыцця.

Грамадзянская паніхіда пройдзе 9 лютага на сцэне Купалаўскага тэатра і пачнецца ў 10:00.

Пахаваны Гарбук будзе на "Алеі зорак" на Усходніх могілках у беларускай сталіцы.

Спачуванні ў сувязі са смерцю артыста накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.