МІНСК, 9 лют — Sputnik. Амбасада ЗША ў Мінску папярэджвае грамадзян Беларусі, якія плануюць паездку ў Злучаныя Штаты Амерыкі, што ніхто не можа гарантаваць атрыманне адпаведнай візы. Папярэджанне было апублікавана на старонцы ў Twitter дыппрадстаўніцтва.
"Сябры, нагадваем, што амбасада ЗША не працуе ні з адным турыстычным агенцтвам. Ніхто, у тым ліку супрацоўнікаў пасольства, не можа гарантаваць атрыманне візы", — гаворыцца ў паведамленні.
У амбасадзе ЗША ў Беларусі падкрэслілі, што любая рэклама арганізацый, якія заяўляюць, што яны могуць гарантаваць атрыманне віз у ЗША, з'яўляецца махлярствам.
З 1 лютага 2018 гады пасля 10-гадовага перапынку амбасада ЗША ў Беларусі аднавіла выдачу ўсяго спектру неіміграцыйных віз.