Фотафакт: кніга Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы" трапіла да чытачоў

Для тых, хто не хоча чытаць раман, аўтар падрыхтаваў маленькі сюрпрыз.
Sputnik

МІНСК, 9 лют — Sputnik. У апошнія дні прошлага года ў выдавецтве "Логвінаў" з'явіўся фаліянт у 900 старонак. Раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы"  адразу ж сталі абмяркоўваць і назвалі антыбестсэлерам надышоўшага года.  Учора тыраж кнігі трапіў да чытачоў, у ліку якіх і карэспандэнт Sputnik.

Альгерд Бахарэвіч назваў кнігу раманам-выклікам чытачам

Раман складаецца з шасці частак. Па словах аўтара, "частак шэсць, і ня важна, зь якой ты пачнеш падарожжа". Альгерд Бахарэвіч назваў кнігу раманам-выклікам чытачам, крытыкам, перакладчыкам і самому сабе.

Для тых, хто не хоча чытаць кнігу, аўтар падрыхтаваў маленькі сюрпрыз: кароткі змест рамана ў 20 радках выкладзены на першай старонцы.

Кароткі змест рамана ў 20 радках выкладзены на першай старонцы

Альгерд Бахарэвіч — адзін з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг прозы "Ніякай літасьці Валянціне Г.", " Сарока на шыбеніцы", "Гамбургскі рахунак Бахарэвіча" і многіх другіх. Чатыры разы ён уваходзіў в спіс пераможцаў літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. На сцэне Купалаўскага тэатра некалькі год ідзе спектакль "Шабаны" па рамане Бахарэвіча.