Фота

Навуковец Яўген Сахута прадставіў калекцыю вырабаў народнага мастацтва

Sputnik

У калекцыі прадстаўленыя амаль усе віды традыцыйнага народнага мастацтва Беларусі — кераміка, іканапіс, разьба па дрэве, мастацкі метал і іншыя.

"Прадстаўлены збор — гэта спадарожныя вынікі маёй працы, якая доўжылася амаль паўсотні гадоў. Асабліва актыўнымі паездкі былі ў савецкія гады, калі было больш транспартных магчымасцяў. Я спецыяльна ездзіў па майстрах старэйшага пакалення, якія кідалі сваё рамяство, таму спяшаўся занатаваць хоць штосьці і, калі гэта было магчыма, выратаваць некаторыя рэчы", — распавёў уладальнік калекцыі, першы доктар мастацтвазнаўства ў галіне народнага мастацтва Яўген Сахута.

Вялікую гістарычную і культурную значнасць маюць абразы на шкле, якія з'яўляюцца спецыфічным прыкладам больш позняга народнага мастацтва (традыцыя з'явілася толькі ў пачатку ХХ стагоддзя і доўга не праіснавала). У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь дадзены роспіс на шкле на рэлігійную тэму будзе прадстаўлены ўпершыню.

1 / 15
У экспазіцыі прадэманстраваны прадметы традыцыйна–побытавай этнаграфіі.
2 / 15
Сярод экспанатаў можна ўбачыць прасніцы.
3 / 15
Значную часту калекцыі займаюць керамічныя вырабы.
4 / 15
Гэтую скульптура навуковец знайшоў на гарышчы пакінутага дома і некалькі кіламетраў нёс на сабе да аўтобуснага прыпынку.
5 / 15
Многія іконы папалі ў калекцыю ў часы "ваяўнічага атэізма".
6 / 15
Калекцыя перш за ўсё мае мемарыяльную каштоўнасць.
7 / 15
Навуковец збіраў калекцыю амаль 50 гадоў.
8 / 15
Цуркі для вязання снапоў, знойдзеныя ў Віцебскай вобласці.
9 / 15
На выраб некаторых экспанатаў у майстроў сыходзяць хвіліны, а іншых - гады і месяцы.
10 / 15
Сярод прадстаўленых экспанатаў - велікодныя яйкі–пісанкі, якія па прычыне сваёй крохкай структуры складана захоўваюцца і таму рэдка экспануюцца ў музеях.
11 / 15
Прыклады мастацкага металу на выставе - валдайскія званы і ключы.
12 / 15
Яшчэ адзін прыклад мастацкага металу - дзвярныя клямкі.
13 / 15
Калекцыя кермаічных свістулек.
14 / 15
Прыклады драўлянай разьбяной скульптуры.
15 / 15
Многа на выставе ткацкіх вырабаў.