МІНСК, 12 лют – Sputnik. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае на IV фестываль ледзяных скульптур "Свет крышталяў", які ў гэтым годзе супаў са святкаваннем Масленіцы.
Прафесійныя майстры скульптуры, якія неаднаразова прымалі ўдзел у міжнародных фестывалях, будуць працаваць у батанічным садзе з 15 лютага. Непасрэдна адкрыццё фестывалю адбудзецца 17 лютага а 13:00, далей ён будзе працаваць як выстава ледзяных скульптур.
Адначасова ў Батанічным садзе будуць святкаваць Масленіцу: адбудзецца тэатральнае шэсце, наведвальнікаў чакае святочная праграма з песнямі, жартамі, народнымі беларускімі танцамі і гульнямі.
Госці змогуць пакаштаваць грачаныя бліны з ікрой і мёдам, а таксама глінтвейн і гарачы чай.
Напрыканцы свята абяцаюць фаер-шоу, традыцыйны кулачны бой і спаленне пудзіла зімы.
Калі: 17 лютага, 13:00 – 17:00.
Кошт квіткоў: 6 рублёў.
Падрабязней пра праграму мерапрыемста можна даведацца на сайце Батанічнага саду ці па тэлефоне 292-69-15.