У Нацыянальным мастацкім музеі пакажуць графіку Анатоля Александровіча

За сваё жыццё мастак зрабіў ілюстрацыі для больш за 100 літаратурных твораў.
Sputnik

МІНСК, 12 лют – Sputnik. Урачыстае адкрыццё выставы графічных прац Анатоля Александровіча "Паміж словам і вобразам" адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 13 лютага.

Мастацкі музей запрашае на дзень гісторый пра каханне

Анатоль Александровіч працаваў у розных відах графікі: на выставе можна будзе ўбачыць як прыклады станковай графікі, так і кніжнай. Літаратурныя творы натхнілі мастака на стварэнне шматлікіх аркушаў, а таксама кніжных ілюстрацый.

На выставе будуць прадстаўлены малюнкі і афорты са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і з калекцыі сям'і мастака.

Анатоль Александровіч пайшоў з жыцця ў 2017 годзе. Рабіў ілюстрацыі да класікі і дзіцячай літаратуры. Аформіў больш за 100 літаратурных твораў. Частка яго работ знаходзіцца ў калекцыях дзяржаўных беларускіх музеяў, некаторыя — у прыватных калекцыях Расіі, Нарвегіі, Германіі і ЗША.