"Арытмія" і "Рух уверх" намінаваныя на прэмію Асацыяцыі прадзюсараў

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў расійскай сталіцы 15 сакавіка.
Sputnik

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Расійскія фільмы "Арытмія" Барыса Хлебнікава, "Рух уверх" Антона Мегердзічава, "Салют 7" Кліма Шыпенкі сталі намінантамі на прэмію Асацыяцыі прадзюсараў кіно і тэлебачання (АПКіТ) па выніках 2017 года, паведамляе РІА "Новости".

"50 адценняў свабоды" ўзначалілі беларускі пракат

"Гэта адзіны ў Расіі прафесійны прыз, які прысуджаецца кіна- і тэлепраектам на падставе экспертнай ацэнкі прадзюсараў, а таксама які адзначае прадстаўнікоў індустрыі, чыя праца зрабіла значны ўнёсак у айчынны кінематограф і яго развіццё", — гаворыцца ў паведамленні.

За званне лепшага тэлевізійнага фільма будуць змагацца "Ганна", "Уцякач", "Былых не бывае". У ліку серыялаў-намінантаў — "Троцкі", "Салам Масква", "Блуканне па пакутах", "След", "Маладзёжка", "Вольга", "Івановы-Івановы", "Гатэль Элеон".

Прэмія ўручаецца ў 23 намінацыях. У гэтым годзе цырымонія пройдзе ў Маскве 15 сакавіка.