МІНСК, 14 лют — Sputnik. Японская фармацэўтычная кампанія Shionogi распрацавала прэпарат балаксавір-марбаксіл, які дазваляе вылечыцца ад грыпу за суткі, піша выданне Science Alert.
Ужо ў наступным годзе лекі з'явіцца ў продажы. Спецыялісты абяцаюць, што прэпарат будзе вельмі эфектыўным, бо перш яны правялі "сляпое" даследаванне, у якім прынялі ўдзел 1436 чалавек.
Добраахвотнікі былі падзеленыя на тры групы. Удзельнікі першай прымалі 40-80 міліграмаў балаксавір-марбаксілу, другой — 75 міліграмаў асельтамівіра. Астатнія пілі плацэба. Як паказала даследаванне, у першай групе за суткі ачуняла большая колькасць пацыентаў, чым у другой.
Праблема грыпу актуальная ў гэтым годзе для ЗША, дзе эпідэмія закранула амаль усе штаты. Па прагнозах, да вясны на грып перахварэе да 34 мільёнаў мясцовых жыхароў. Эпідэмія грыпу была аб'яўлена і ў Літве. У краіне зачыненыя некалькі дзясяткаў мясцовых школ, сотні людзей шпіталізаваны. Па прагнозах медыкаў, зімой 2018 года года ў Беларусі колькасць тых, хто захварэў на грып, будзе на сярэднім і нават нізкім узроўнях.