МІНСК, 14 лют — Sputnik. Аўтарскі праект Марыі Ляшкевіч "Шчырыя размовы пра мастацтва" стартуе ў Музеі-майстэрні Азгура 24 лютага.
Гэта будзе першая сустрэча з чаргі запланаваных. Яе героі — скульптар, фотамастак, музыка, мастацтвазнаўца і псіхолаг. У наведвальнікаў музея будзе магчымасць паразмаўляць з імі і задаць свае пытанні.
Для таго каб паўдзельнічаць у праекце, трэба абраць героя і запісацца да яго, таксама пажадана прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Размова будзе праходзіць у невялікіх групах па 5-7 чалавек на працягу 30 хвілін. Падчас першай сустрэчы ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з асабістым светам трох герояў.
Калі ёсць жаданне таксама агледзець экспазіцыю музея, трэба прыйсці крыху загадзя.
Дзе: Музей-майстэрня З. І. Азгура (вул. Азгура, 8).
Калі: 24 лютага а 18:00.
Кошт квітка: 6 рублёў, набыць яго можна ў касе музея і анлайн.