На 14 лютага беларусы дораць брэсцкія шкарпэткі і сэрцайкі з ежы

Адзін карыстальнік з Гомеля пытаўся ў "Яндэкса", што напісаць дзяўчыне на 14 лютага, каб яна плакала.
Sputnik

МІНСК 14 лют — Sputnik. На Дзень святога Валянціна закаханыя беларускія інтэрнэт-карыстальнікі плануюць дарыць адзін аднаму сэрцы са шкарпэтак і ежы і не толькі, паведамілі Sputnik у кампаніі "Яндэкс", якая прааналізавала пошукавыя запыты нашых суайчыннікаў.

"Пачынаецца ўсё з любві…": як прызнацца сваёй другой палавінцы ў самым светлым пачуцці

Бліжэй да даты беларусы пачынаюць шукаць крэатыўныя спосабы павіншаваць каханых. Згодна з дадзенымі аналізу "Яндэкса", 14 лютага яны стануць прызнавацца адзін аднаму ў каханні пры дапамозе паштовак, вершаў і віншаванняў, а самыя арыгінальныя прэзентуюць другім палавінкам сэрцы са шкарпэтак і ежы.

Самыя папулярныя запыты беларусаў да 14 лютага

Мяркуючы па запытах у пашукавіку, многія абмяжуюцца вуснымі віншаваннямі. На другім месцы па папулярнасці апынулася паштоўка, а на трэцім — тэматычная карцінка.

Астатнія закаханыя маюць намер прызнавацца ў пачуццях ў валянцінках, вершах, SMS-паведамленнях і песнях, а таксама радаваць умілаваных прысмакамі.

Топ-10 запытаў беларускіх карыстальнікаў да Дня закаханых:

  • віншаванні;
  • паштоўкі;
  • малюнкі;
  • валянцінкі;
  • вершы;
  • SMS;
  • вырабы;
  • тарты;
  • пажаданні;
  • сюрпрызы.

Жанчыны падыходзяць да свята ўдвая адказней

Больш актыўна да свята рыхтуюцца жанчыны: цікавасць да падарункаў для мужчын і хлопцаў удвая вышэй, чым для жонак і дзяўчат. Некаторыя таксама просяць парады, як павіншаваць палюбоўніц і жанатых мужчын. А адзін карыстальнік з Гомеля пытаўся ў "Яндэкса", што напісаць дзяўчыне на 14 лютага, каб яна плакала.

Шмат каму хочацца зрабіць падарунак самастойна: акрамя кружак, сувеніраў і прысмакаў, беларусы шукаюць у "Яндэксе" інструкцыі па вырабе сэрцайкаў з бананаў і шкарпэтак, вырабаў з запалкавых пушак, ключа ад сэрца і нават загадкавага "падарунку са свінцу".

Самыя незвычайныя пошукавыя запыты закаханых беларусаў

Незвычайныя запыты спецыялісты сустракалі ў кожным горадзе краіны. Да прыкладу, у Мінску шукаюць самыя прыгожыя паштоўкі былым каханым да 14 лютага, а таксама цікавяцца, як павіншаваць са святам пакуль не сваю дзяўчыну. Гамяльчане цікавяцца, якія цвікі патрэбныя для вырабаў да 14 лютага, а таксама шукаюць да свята брэсцкія шкарпэткі. У Магілёве паспрабуюць упрыгожыць слоічак ад марожанага і здзівіць незнаёмую дзяўчыну. У Брэсце разважаюць, як зрабіць рамантык мужу і "што напісаць дзяўчыне, калі мы ў сварцы".

Гарадзенскія закаханыя дзяўчаты шукаюць словы для віншавання хлопца са святам, але без прызнання ў каханні, а таксама рыхтуюць сэрцайкі з ежы. У Віцебску карыстальнікаў хвалюе, ці трэба наогул нешта падараваць дзяўчыне на 14 лютага і хто павінен віншаваць першым. Незвычайныя запыты былі зафіксаваныя не толькі ў абласных цэнтрах: у Жодзіна дзеля каханага чалавека гатовыя зрабіць скрынку з півам, а ў Баранавічах высвятляюць, што падарыць на 14 лютага каханку, у якога ёсць жонка.