У Гістарычным музеі можна абмяняць кнігу на бясплатны білет

Білет у музей можна атрымаць за кнігу, якая выдадзена не пазней 2000-га.
Sputnik

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь распачынае буккросінг 14 лютага – усім, хто прынясе ў музей кнігу, абяцаюць бясплатны ўваход.

Навуковец Яўген Сахута прадставіў калекцыю вырабаў народнага мастацтва

Сёння ўвесь свет адзначае не толькі Дзень усіх закаханых, але і Міжнародны дзень дарэння кніг. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі распачынае акцыю, прымеркаваную да гэтай падзеі. Для ўдзелу ў ёй трэба прынесці ў музей кнігу, выдадзеную не пазней 2000 года.

Усім, хто пажадае паўдзельнічаць у буккросінгу, музей абяцае бясплатны білет.

"Здзейсніце сваё падарожжа па гісторыі Беларусі і, хто ведае, магчыма, па дарозе вы сустрэнеце сваю любоў!" – заклікаюць у музеі.

Акцыя будзе праходзіць з 14 па 28 лютага. Звяртацца ў 20-ы кабінет.