Карані гэтай традыцыі сыходзяць ажно ў Сярэднявечча: згодна з легендай дачка млынара адмовіла мясцоваму кіраўніку ў "праве першай ночы" і адсекла сабе галаву. З тых часоў апельсінавая бітва сімвалізуе паўстанне супраць тыраніі.
У бітве ў гэтым годзе ўдзельнічалі дзевяць каманд, у якія ўвайшлі тысячы італьянцаў. Аддаючы даніну гісторыі, удзельнікі бітвы апранаюцца ў рыцарскія даспехі. Усяго свята доўжыцца тры дні, паглядзець на яго збіраюцца не толькі мясцовыя жыхары, але і шматлікія турысты і госці з іншых рэгіёнаў краіны.
Пры гэтым гледачам таксама можна паўдзельнічаць у бітве — іх дазволена прыймаць у каманды, калі яны надзенуць рудыя шапкі. Падчас фестывалю знішчаюцца тоны цытрусавых.