Маразы вярнуліся ў Беларусь, днём пройдзе снег

У бліжэйшыя суткі на надвор'е ў рэспубліцы будзе ўплываць вобласць павышанага атмасфернага ціску.
Sputnik

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Днём 15 лютага чакаецца невялікае пацяпленне і пройдзе снег, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у чацвер, 15 лютага, на надвор'е ў рэспубліцы будзе ўплываць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

"Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да —5..-11°С, пры праясненнях — да —17°С. У другой палове дня маразы аслабеюць да —1..—6°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што днём чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі пройдзе снег, а атмасферны ціск на працягу сутак будзе расці.

У наступныя два дні, 16 і 17 лютага, праз тэрыторыю краіны пройдуць атмасферныя франты, якія прынясуць мокры снег і пацяпленне — у асобных раёнах тэмпература паветра падымецца да +2°С.