Алмазы расійскаму прэзідэнту паказаў гендырэктар кампаніі "АЛРОСА" Сяргей Іваноў. Падчас сустрэчы Пуцін спытаў у Іванова, што за чорную скрынку той прынёс з сабой.
"Гэта самыя дарагія па кошту алмазы за ўсю гісторыю расійскай і савецкай алмазаздабычы", — адказаў Іваноў.
Ён распавёў, што ружовы камень масай у 28 каратаў з'яўляецца ўнікальным у сваім родзе. Такія алмазы, па словах Іванова, вельмі дарагія на аўкцыёнах. Другі алмаз, жоўты, таксама з'яўляецца даволі рэдкім.
Пуцін у сваю чаргу здзівіўся, сказаўшы, што алмазы падобныя да звычайнага шкла. Іваноў пагадзіўся з прэзідэнтам, адзначыўшы, што на першы погляд гэта так, аднак кошт гэтых двух камянёў, здабытых кампаніяй "Алмазы Анабара", вельмі высокі.