МІНСК, 15 лют — Sputnik. Новыя падыходы ў беларускай журналістыцы абмяркуюць у пятніцу ў мінскім "Прэс-клубе", паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Абмеркаванне і выстава новых падыходаў у журналістыцы — тэма чарговага мерапрыемства ў беларускім "Прэс-клубе".
Так, у пятніцу, 16 лютага, пройдзе афіцыйнае адкрыццё выставы "Фокус на інавацыі". Арганізатары плануюць расказаць пра новыя падыходы ў беларускай журналістыцы — здымкі з дронаў, стрымы, новыя падыходы да развіцця тэм. У абмеркаванні новых падыходаў у журналістыцы прыме ўдзел і Sputnik.
Мяркуецца, што ўбачыць на выставе можна будзе і лепшыя прыклады інавацыйных работ беларускіх СМІ ў мінулым годзе.
Прыйсці на мерапрыемства могуць усе жадаючыя, аднак папярэдне неабходна зарэгістравацца на сайце "Прэс-клуба": https://press-club.by/node/990/register
"Прэс-клуб" знаходзіцца па адрасе: Мінск, вуліца Веры Харужай, дом 3, офіс 601. Мерапрыемства пачнецца ў 19:00.