Гурт "Без Билета" прадставіў новы кліп, які быў зняты на Канарах

Кампазіцыя напісана ў традыцыях лірычнага рэгі і сусветнага шансона, але захоўвае знаёмы "безбілетны" саунд.
Sputnik

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Гурт "Без Билета" прадставіў афіцыйнае відэа на трэк "Галавою на ўсход" з новага альбома "Маяк", паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта ў "Фэйсбуку".

Кліп зняты восенню 2017 года на востраве Гран-Канарыя, аўтар ідэі і рэжысёр — Віталь Артыст. Сама песня была прадстаўлена крыху раней — 7 лютага.

"Кампазіцыя напісана ў традыцыях лірычнага рэгі і сусветнага шансона і захоўвае пры гэтым знаёмы "безбілетны" саунд", — гаворыцца на сайце гурта.

Новы альбом "Маяк", рэліз якога запланаваны на сакавік 2018 года, стане сёмым у дыскаграфіі гурта.