Фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла залаты медаль у Пхенчхане

Гуськова ў трэцім фінальным скачку заявіла камбінацыю Back Lay-Full-Full і атрымала за скачок 96,14 бала.
Sputnik

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла залаты медаль у жаночым фрыстайле на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане.

Фінал спаборніцтваў па фрыстайле прайшоў у пятніцу 16 лютага ў Phoenix Park.

Гуськова ў трэцім фінальным скачку заявіла камбінацыю Back Lay-Full-Full і атрымала за скачок 96.14 балы.

Другая беларуская фрыстайлістка — Ала Цупер — у выніковым аркушы фіналу стала чацвёртай.

Гэта першы медаль Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане ў зборнай Беларусі.

Гуськовай 25 гадоў, яе выступ у гэтым сезоне лічацца самым паспяховым за спартыўную кар'еру. На этапе Кубка свету па фрыстайле ў Лэйк-Плэсідзе яна выйграла срэбра, а на Кубку свету па фрыстайле ў Кітаі станавілася першай. Яшчэ да Алімпіяды яе называлі адной з найбольш верагодных медалістак з Беларусі.