Фота

Новы год Жоўтага Сабакі: феерверкі, цмокі і кветкі

Як рыхтаваліся да сустрэчы Новага года ў краінах Азіі і як святкавалі яго надыход, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Кітайскі Новы год сустрэлі ў краінах Азіі 16 лютага. Новы год па месяцовым календары называюць "кітайскім", таму што яго святкаванне распаўсюдзілася менавіта з Паднябеснай.
У Пекіне ў гэты дзень традыцыйна праходзіць маляўнічая цырымонія часоў дынастыі Цын. Народныя артысты выконваюць танец агню дракона на плошчах Кітая пад ліўнем іскраў. Людзі збіраюцца ў храмах па ўсёй Азіі. А, напрыклад, у гандлёвым цэнтры ў Джакарце можна сфатаграфавацца на фоне квітнеючага саду, бо Месячны новы год — гэта свята вясны.
1 / 30
Феерверкі асвятляюць неба падчас зваротнага адліку ў Новы месячны год у Маніле, Філіпіны.
2 / 30
Новы год па месячным календары называюць "кітайскім", таму што яго святкаванне распаўсюдзілася па Азіі, а ў далейшым і па свеце, менавіта з Паднябеснай.
3 / 30
Народныя артысты выконваюць танец агню цмока пад ліўнем іскраў у Шанцю, правінцыя Хэнань, Кітай.
4 / 30
Храм Зямлі ў парку Дытан у Пекіне ўпрыгожаны сімвалам Новага года - жоўтымі сабачкамі.
5 / 30
Цырымонія часоў дынастыі Цын праходзіць падчас вясновага фестывалю ў Храме Зямлі ў парку Дытан y Пекіне, Кітай.
6 / 30
Дрэвы традыцыйна ўпрыгожваюць чырвонымі кітайскімі ліхтарыкамі.
7 / 30
Адноўленая кітайская навагодняя цырымонія дынастыі Цын вельмі маляўнічая і збірае шмат гледачоў.
8 / 30
Ювеліры Ганконга прадставілі да Новага года Жоўтага Сабакі фігурку новага сімвала з пазалотай.
9 / 30
Цукеркі да Новага года на рынку ў Тайбэі, Тайвань.
10 / 30
Прадавец пакуе смажаную свінню на рынку ў Пнампені, Камбоджа.
11 / 30
На рынку ў Тайбэі, Тайвань, можна замовіць малюнак хатняга гадаванца ў нацыянальным стылі.
12 / 30
В'етнамскі фермер наразае галіны квітнеючага персіка для продажу перад навагоднім фестывалем у Ханоі.
13 / 30
В'етнамскі фермер вязе на рынак кумкватам. У краінах Азіі гэта дрэва сімвалізуе золата, дабрабыт і шчаслівы новы год.
14 / 30
Жанчына рыхтуе традыцыйную навагоднюю в'етнамскую страву баньцьынг - пірог з клейкага рысу, бабоў мунг і свініны.
15 / 30
Пірог закручваюць у палоскі лісця ла зонг ці бананавай пальмы. Затым вараць, рэжуць на восем частак і падаюць з марынаванымі цыбулінамі, гароднінай, в'етнамскай вяндлінай.
16 / 30
Новы год - гарачая пара для піратэхнікаў. Бо феерверкі ў Кітаі - аснова святочнага настрою з старажытных часоў.
17 / 30
Да Новага году ў Азіі рыхтуюць мноства духмяных палачак, якія падфарбоўваюць у чырвоны колер.
18 / 30
У гандлёвым цэнтры ў Джакарце, Інданэзія, можна сфатаграфавацца на фоне квітнеючага саду, бо Месячны новы год - гэта свята вясны.
19 / 30
Дзіця выбірае чырвонага сабаку на рынку ў Хэфэй, правінцыя Аньхой, Кітай.
20 / 30
Народныя артысты выконваюць традыцыйныя танцы ў раёне Таержуанскага старажытнага горада ў Цзаочжуан правінцыі Шаньдун, Кітай.
21 / 30
Сад Ю Юань у Шанхаі ўпрыгожаны ліхтарамі да Новага года.
22 / 30
Жанчына моліцца ў храме Ламы ў першы дзень Года Сабакі ў Пекіне.
23 / 30
Філіпінцы моляцца ў храме Сенг Гуань у Маніле.
24 / 30
У кітайскім квартале ў Джакарце, Інданэзія, выпускаюць птушак, якія, як лічыцца, прыносяць поспех у Новым годзе.
25 / 30
Філіпінскія жанчыны прынеслі на свята сваіх сабак.
26 / 30
Сабак у Маніле апранулі ў традыцыйныя сукенкі-ціпаа, або чэангсам.
27 / 30
Які Новы год без пандаў!
28 / 30
Мужчына фатаграфуе дрэвы, аздобленыя для свята Вясны, у парку Дытан у Пекіне.
29 / 30
Цмок лічыцца ў кітайцаў найбольш магутным абаронцам і самым паважаным сімвалам удачы і дабрабыту. Усю зямлю кітайцы разглядаюць як "цела цмока", а працяглыя ўчасткі або палосы, дзе сканцэнтравана зямная энергія, называюць "жыламі цмока".
30 / 30
Паліцэйскі на варце парадку ў храме ў Чайнатаун у Джакарце, Інданэзія.