МІНСК, 16 лют — Sputnik. Фінал нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне 2018" адбудзецца ўвечары ў пятніцу ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Беларусь выбірае прадстаўніка на "Еўрабачанні" шляхам адкрытага адбору: пасля праслухоўванняў вызначаюцца лепшыя заяўкі, якія і ўдзельнічаюць у фінале. Рашэнне прымаюць члены прафесійнага журы і тэлегледачы — выстаўленыя імі балы сумуюцца.
Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне 2018" адбудзецца 16 лютага ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі. Шоу пачнецца ў 22:00, а пераможцу адбору назавуць а поўначы.
За права паехаць на папулярны конкурс ад Беларусі змагаюцца дзесяць выканаўцаў і груп: Гюнэш, Shuma, група "Радиоволна", Alen Hit, Кірыл Гуд, Napoli, Анастасія Малашкевіч, Adagio, Аляксандра Ткач (Lexy) і Alekseev — адзіны "легіянер" адбору.
На думку букмекераў, найбольшымі шанцамі прадставіць краіну на конкурсе валодае спявак Alekseev, аднак ставак на фінал адбору прымаецца мала, і рэпрэзентатыўнымі іх назваць нельга.