"Хачу быць каханаю": Мэрылін Манро загучала на беларускай мове

Беларускую агучку адной з самых знакамітых песень пра каханне зрабілі ў мінскай студыі.
Sputnik

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Культавая песня "I wanna be loved by you" Мэрылін Манро загучала на беларускай мове: агучку вядомай кампазіцыі зрабіла студыя "Gavarun_by" і размясціла відэа на сваёй старонцы "УКантакце".

Па-беларуску песню, якая прагучала ў камедыі Білі Уайлдэра "У джазе толькі дзяўчаты", ці "Хтосьці любіць гарачае", праспявала Таша Мурзэнштольц, тэкст чытаў Адам Трыпутнік.

Кампазіцыя "I wanna be loved by you" уключана ў спіс "Песень стагоддзя" па меркаванні Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній, а выступленне з ёю Мэрылін Манро стала адным з самых знакамітых.