Радыё

Ганне Гуськовай уручылі алімпійскае золата: спадзяемся, гэта толькі пачатак

Прэс-сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Вікторыя Менанава распавяла радыё Sputnik аб эмоцыях і надзеях, якія перапаўняюць беларускую дэлегацыю ў Пхенчхане пасля першай залатой узнагароды.
Sputnik

Яшчэ адзін прыемны для беларусаў дзень на зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане: Ганна Гуськова атрымала залаты алімпійскі медаль за перамогу ў спаборніцтвах па фрыстайле, яе ўжо павіншаваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, а напярэдадні прэс-сакратар НАК Беларусі Вікторыя Менанава распавяла з месца падзей аб бліскучай перамозе Ганны Гуськовай і незламаным духу Алы Цупер.

"Эмоцыі перапаўняюць абсалютна ўсіх удзельнікаў нашай дэлегацыі, атмасфера проста выдатная, нашы спартсмены віншуюць Анечку з перамогай. Хварэйце за нашых і будзем спадзявацца, што наперадзе ў нас яшчэ будуць медалі, што гэта наша першае "золата", але не апошняе", — сказала Менанава.

Каментар прэс-сакратара НАК Беларусі Вікторыі Менанавай слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.