У касцёле Святога Роха ў Мінску пахавалі прах Магдалены Радзівіл

У цырымоніі прынялі ўдзел нашчадкі беларускай мецэнаткі і прадстаўнікі польскай амбасады.
Sputnik

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Нашчадкі Магдалены Радзівіл прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў цырымоніі пахавання ўрны з яе прахам, якая прайшла 17 лютага ў касцёле Святога Роха, перадае карэспандэнт Sputnik. У храм прыйшлі сотні вернікаў, прадстаўнікі польскай амбасады.

Узначаліў імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Звяртаючыся да прысутных, ён падкрэсліў, што вельмі сімвалічна, што прах беларускай мецэнаткі пахавалі ў Мінску, выканаўшы яе волю.

Потомки Магдалены Радзивилл приехали на поминальную имшу в Минск из разных стран мира

У ходзе службы з прысутных сабралі ахвяраванні, як адзначыў настаяцель касцёла Святога Роха ксёндз Юрый Санько, гэтыя грошы будуць адпраўленыя магілёўскім каталікам, каб яны маліліся за Магдалену. Ксёндз таксама выказаў надзею, што будзе арганізаваны фонд імя Магдалены Радзівіл для дапамогі моладзі.

Урну с прахом установил в стену костела правнук Магдалены Адам Замойский

Урна з прахам пахаваная ў сцяне касцёла, у левай яго частцы. У нішу яе паставіў праўнук Магдалены Радзівіл Адам Замойскі. Ён адзначыў, што ўсе яе нашчадкі радуюцца таму, што цяпер яе прах будзе "сярод сваіх". Адам Замойскі паведаміў, што яго дзед родам з-пад Талачына.

Мацей Радзівіл у сваю чаргу заявіў, што Магдалена не магла і паверыць, што столькі людзей праз 73 гады збярэцца, каб памаліцца за яе душу.