Ледзяное пудзіла зімы з распасцёртымі рукамі сустракала гасцей Батанічнага саду, якія сабраліся паесці блінцоў, паслухаць музыку і ўвогуле прыемна адпачыць. Майстры добра пастараліся: ледзяныя скульптуры ўпрыгожылі сад і прастаяць там, пакуль не пацяплее да +5 градусаў. Ля выставы ледзяных скульптур разгарнуўся кірмаш з вырабамі беларускіх майстроў, а побач можна было пакаштаваць бліноў ды сагрэцца гарачай гарбатай. Арганізатары падрыхтавалі для маленькіх наведвальнікаў Батанічнага саду шмат гульняў і конкурсаў. Дзеці каталіся с гары на цыраце, абдымаліся з мядзведзем, танчылі з клоўнамі і фатаграфаваліся ля ледзяных скульптур.