Навукоўцы знайшлі схаваную пад шэдэўрам Пікаса карціну

Вядома, што Пікаса даводзілася не раз маляваць па-над іншымі карцінамі.
Sputnik

МІНСК, 18 лют – Sputnik. Амерыканскія даследчыкі з дапамогай новай тэхналогіі сканавання выявілі схаваны пласт пад адным з шэдэўраў Пабла Пікаса "Жабрачка, якая сядзіць на кукішках" (La Misereuse Accroupie), паведамляецца на сайце ВВС.

Навукоўцы паказалі, як на самой справе выглядала Неферціці

Даследчыкі выявілі, што пад верхнім алейным пластом схаваны пейзаж Барселоны, які Пікаса літаральна выкарыстаў як аснову для сваёй новай карціны. Цікава, што пейзаж, які быў верагодна створаны студэнтам, мастак павярнуў на 90 градусаў, і абрыс пагоркаў ператварыўся ў спіну жанчыны, якая сядзіць. 

Карціну навукоўцы адносяць до "блакітнага" перыяду творчасці Пікаса (1901-1904 гг.). Вядома, што ў гэты перыяд творчасці Пікаса даводзілася не раз маляваць па-над карцінамі.

Незвычайная знаходка атрымалася дзякуючы новаму рэнтгенафлуарэсцэнтнаму аналізу палатна. Да нядаўніх часоў спектраскапічны аналіз ужываўся толькі да найвялікшых твораў мастацтва з-за вычокага кошту.

Падрабязнасці новага метаду былі апублікаваныя на штогадовай канферэнцыі Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі, яуая праходзілай у гэтыя дні ў Осціне, штат Тэхас.