Ілон Маск пахваліўся тостарам у выглядзе шлема Дарта Вэйдара

За два дні пост сабраў больш за 800 тысяч лайкаў.
Sputnik

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Амерыканскі прадпрымальнік, кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX і проста экстравагантны чалавек Ілона Маск пахваліўся ў сетцы сваім новым тостарам.

Тостар Маска ўяўляе сабой шлем героя папулярнага серыяла "Зорныя войны" Дарта Вэйдара.

За два дні пост сабраў больш за 800 тысяч лайкаў.

Нагадаем, раней Маск паспяхова адправіў ракету-носьбіт Falcon Heavy у першы выпрабавальны палёт: у космас паляцеў чырвоны аўтамабіль Tesla Roadster, за рулём якога сядзіць манекен Star Man у скафандры SpaceX. У аўтамабіле грае кампазіцыя Space Oddity Дэвіда Боўі, а на электроннай панэлі машыны манекена ёсць надпіс: "Не панікуй!".

Таксама Маск рэалізуе праект па стварэнні сеткі інтэрнэт-спадарожнікаў і плануе завяршыць яго да 2024 года.

"Let the tost be with you, Ілон", — жартуюць карыстальнікі сацсетак.