МІНСК, 20 лют — Sputnik. Галаграму "Бібліі" Францыска Скарыны, а таксама "Евангелія" Пятра Мсціслаўца, "Новага Завета і Псалтыра" ўпершыню змогуць убачыць наведвальнікі выставы ў Нацыянальнай бабліятэцы Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Выстава мастацкіх галаграм "Галаграфія 2018. Мінск" — "Асвета. Пазнанне. Прагрэс" адкрыецца ў беларускай сталіцы 23 лютага.
Госці змогуць убачыць каля 150 розных галаграм, сярод якіх — атрыбутыка Вялікай Айчыннай вайны, хрысціянскія рэліквіі, музейныя каштоўнасці, тэхніка, расліны, арт-кампазіцыі, касмічныя караблі і многае іншае.
Усе прадстаўленыя галаграмы зроблены ў Беларусі — вядучымі галаграфічнымі прадпрыемствамі — "Магія свету" і "Галаграфічная індустрыя", якія заснаваў вядомы навуковец Леанід Танін.